Мерапрыемства аб’яднала каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта 21 лютага ў Дзень роднай мовы.
Закладзеную ў прошлым годзе добрую традыцыю – праводзіць у Дзень роднай мовы агульнаўніверсітэцкую Купалаўскую дыктоўку – з поспехам рэалізавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы і ў гэтым годзе напярэдадні 80-гадовага юбілею ўніверсітэта. Тэкст дыктоўкі чыталі выкладчыкі філалагічнага факультэта. Адразу пасля напісання ўдзельнікі мелі магчымасць праверыць сябе.